Да зьместу
Jak Polak.

FAQ

Частыя пытаньні

Коратка пра практыку, слуханьне, дыялёгі і даныя. Не знайшлі адказу — напішыце нам.

01Як праверыць сваё польскае вымаўленьне анляйн?
Адкрыйце практыку, скажыце фразу ў мікрафон. Праз пару сэкундаў — ацэнка па гуках і голас настаўніка. Рэгістрацыя не патрэбная.
02Якія польскія гукі часьцей за ўсё выдаюць акцэнт?
Найперш выдае сябе «ł»: яго чытаюць як цьвёрдае «л», хоць гэта бліжэй да беларускага «ў» і ангельскага w. Далей — насавыя «ą» і «ę», якія амаль заўсёды глытаюць, «rz» і мяккія si, ci, zi, dzi. Зь іх і пачынаем.
03Ці патрэбная рэгістрацыя?
Не. Праверка на сайце працуе адразу: адкрылі, запісалі, пачулі разбор. Акаўнт патрэбны толькі для таго, каб прагрэс захоўваўся між сэсіямі — для гэтага ёсьць праграма.
04Чым гэта адрозьніваецца ад Duolingo і іншых праграмаў?
Там вас вучаць словам і граматыцы, а вымаўленьне правяраюць па прынцыпе «распазнала — не распазнала». Тут наадварот: словаў ня вучым зусім, затое разбіраем кожны гук асобна і кажам, што менавіта зь ім ня так.
05Ці працуе на тэлефоне?
Так, практыка адкрываецца ў мабільным браўзэры — мікрафон, запіс і разбор працуюць гэтак жа. Усталёўваць нічога ня трэба.
06Што рабіць, калі я зусім не разумею, як вымаўляць ł?
Не цягніцеся языком да зубоў. Польскае «ł» робіцца вуснамі: акругліце іх, як перад «у», і не датыкайцеся языком да паднябеньня. Атрымаецца гук, як у ангельскім water. У практыцы настаўнік вымавіць яго асобна, каб вы пачулі розьніцу са сваім варыянтам.
07Ці платныя разьдзелы «Слуханьне» і «Дыялёгі»?
Не. На сайце слуханьне, усе дыялёгі і ўсе фразы даступныя бясплатна — без рэгістрацыі і без падпіскі. Падпіска PRO патрэбная толькі ў мабільнай праграме.
08Як выдаліць свае аўдыязапісы?
У праграме: Мэню → Захоўваньне аўдыё → адклікаць згоду. На сайце запісы стандартна не захоўваюцца бяз вашага дазволу. Пытаньні пра даныя — на старонцы кантактаў.
FAQ — частыя пытанні | Jak Polak